Як пінчукі ставяцца да размеркавання студэнтаў?



На Берасцейшчыне летась пракуратура спагнала са 147 выпускнікоў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі звыш 750 тысячаў рублёў. Пазовы былі складзеныя на тых выпускнікоў-бюджэтнікаў, хто па нейкай прычыне адмовіўся працаваць па размеркаванню.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ставяцца да практыкі размеркавання:

Мне здаецца, што гэта найлепшае выйсце. Бо гэта замкнутае кола – скончылі, не бяруць, бо досведу няма, але і ўладкавацца нікуды нельга.

Мне падаецца трэба размяркоўваць, каб спецыялістаў больш было. Вучацца на адны, а працуюць па іншых прафесіях, сэнс тады вучыцца.

Гэта дрэнна. Я станоўча стаўлюся.

– Я думаю, што гэта жахліва, бо не пакідае ніякага выбару для студэнта, які 11 гадоў вучыўся ў школе, пасля паступіў на бюджэт, круціцца, каб не вылецець.

У абласным аддзеле адукацыі паведамляюць, што ў вобласці больш чым 147 выпускнікоў-бюджэтнікаў, якія адмовіліся ад працы па размеркаванню, але тыя самі кампенсавалі выдаткі на іх адукацыю без умяшання пракуратуры.

Беларускае Радыё Рацыя