Як праходзіць працэс па «справе Вясны»



Больш за два тыдні на судзе вывучаюць 284 тамы пісьмовых матэрыялаў справы, пасля гэтага будуць дапытваць саміх праваабаронцаў.

«Вясна» распавядае, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях.

Алесь Бяляцкі задаў дзяржаўнаму абвінаваўцу Аляксандру Каралю пытанне аб тым, чаму іх затрымлівалі па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў у ліпені 2021 года, а ўжо ў верасні 2022 года абвінавачванні былі знятыя і цяпер іх абвінавачваюць у кантрабандзе, ці не ў тым прычына, што па артыкуле 243 КК тэрмін пакарання складае ад 3 да 7, а па 228 – ад 7 да 12?

На гэта суддзя прапанавала Бяляцкаму звярнуцца да сваёй адвакаткі, якая растлумачыць юрыдычную частку пытання.

На судзе старшыня «Вясны» задаў пытанне суду і пракурору, куды яны гоніць так хутка справу, як у 70-е гады, калі як палітычным, так і не палітычным, не давалі знаёміцца з матэрыяламі справы, а потым дадаў: «Дайце 10 гадоў». Суддзя Марына Запаснік запатрабавала спыніць рэплікі, якія не маюць дачынення да заўваг па справе.

У ходзе абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў справы стала вядома, што ў перыяд расследавання ў адносінах да больш за сто чалавек праводзілася камеральнай праверка падатковымі органамі.

Вясна