Як трэба надзявацца ў лес?



За жнівень у лясах краіны згубілася 62 чалавекі, на жаль, дагэтуль не ўсіх атрымалася знайсці, але ў большасці выпадкаў пошукавыя аперацыі занялі некалькі гадзін і людзям нават не спатрэбілася дапамога медыкаў. Зараз наведванне лясоў мінімальнае, бо трывае поўная забарона на іх наведванне, але паступова “чырвоны” рэжым ужо будзе здымацца.

Таму зноў чакаецца масавая нарыхтоўка грамадзянамі дзікаросаў. Ратавальнік Аляксей Нагорны нагадаў асноўныя правілы пры выхадзе ў лясную мясцовасць:

– Надзявацца трэба цёпла, у яркае адзенне, якое заўважнае на фоне расліннасці, каб можна было б здалёк выявіць. Тэлефон павінен быць зараджаны і ім трэба ўмець карыстацца, пажадана, каб быў інтэрнэт і людзі маглі адказаць на тое паведамленне, якое будзе дасылаць аператар службы 112. Каардынаты геаграфічныя перадаюцца ў пошукавыя службы, настройваецца навігатар, і прыступаюць да пошуку.

Ратавальнік дадае, што пры выхадзе ў лес абавязкова трэба паведаміць сваякам ці блізкім асобам, у якую канкрэтна мясцовасць маеце намер пайсці.

Беларускае Радыё Рацыя