Як зменіцца ЦТ?



Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец расказаў, што ў цэнтралізаваным тэставанні хочуць прыбраць варыянты адказаў і ператварыць яго ў «звычайную кантрольную» па розных прадметах.

Паводле яго, ад ЦТ у новай форме арганізацыі выніковай атэстацыі застанецца толькі машынная праверка вынікаў, каб выключыць чалавечы фактар пры ацэнцы выніку.

Раней міністр анансаваў, што для выпускнікоў 11-х класаў з наступнага года замест ЦТ увядуць цэнтралізаваны іспыт.

Беларускае Радыё Рацыя