Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай



У сакавіку гэтага года Менскі гарадскі суд асудзіў Марыну Золатаву, экс-галоўную рэдактарку Tut.by, да 12-ці гадоў пазбаўлення волі. На такі ж тэрмін асудзілі і генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну. Блізкія журналісткі расказваюць «Народнай Волі», што яна па-ранейшаму знаходзіцца ў Менску ў СІЗА і чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

«Марына добра трымаецца ў ізалятары, – кажуць суразмоўцы. – Са слоў тых, хто бачыў яе ў СІЗА, нармальна сябе адчувае і выглядае. Чытае кнігі, якія заказвае ў турэмнай бібліятэцы. Падтрымлівае, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах, фізічную форму. У камеры і прагулачным дворыку бегае на месцы, робіць розныя практыкаванні».

Лісты родным даходзяць таксама добра.