Якія пагрозы для свету з боку ўкраінскіх АЭС на фоне вайны?
У 37-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы сітуацыя ва Украіне з АЭС на фоне вайны другі год запар выклікае трывогу. Тая ж Запарожская атамная электрастанцыя цалкам кантралююцца расейскімі войскамі з сакавіка 2022 года.

Сітуацыю з украінскімі АЭС пракаментаваў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка:
– Што датычыцца тэрыторыі, якую Україна кантралюе і мае доступ да аб’ектаў, мы выконваем усе міжнародныя абавязацельствы. Знаходзімся пад маніторынгам місіі МАГАТЭ, прыязджаюць даволі часта, робяць свае высновы пра тое, што Украіна забяспечвае захаванне і бяспеку эксплуатацыі ядзерных энергетычных аб’ектаў. Тых, якія мы кантралюем. У нас ёсць даволі сур’ёзнае пытанне па Запарожскай АЭС у Энергадары. Расея, нягледзячы на ўсе прадпісанні ад МАГАТЭ і ААН забраць свае войскі і ваенную тэхніку з тэрыторыі АЭС гэтага не выконвае. Украінскія прадстаўнікі нашага “Энергаатама”не могуць атрымаць туды доступ.
Таксама вядома, што «Расэнергаатам» мае намер замяніць амерыканскае ядзернае паліва для акупіраванай “Энергаатама” на расейскае. Персанал, які адказвае за ядзерную бяспеку на станцыі, знаходзіцца пад пастаянным ціскам расейскіх захопнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота УНІАН
Array