«Ялінка нязломнасці»



У Кіеве на Сафійскай плошчы адкрылі галоўную ялінку краіны – «Ялінку нязломнасці», паведаміў мэр горада Віталь Клічко

Фота: rbc.ua

«Традыцыйна 19 снежня, у Дзень святога Мікалая, мы запалілі агні на галоўнай ялінцы краіны на Сафійскай плошчы. Сёлета шмат абмяркоўвалі, ці варта ставіць ялінку. З улікам таго, што мы жывём ва ўмовах ваеннага становішча, абстрэлаў і адключэнняў электрычнасці. Але я лічу, што мы прынялі слушнае рашэнне. Павінна быць ялінка! У нашых дзяцей павінна быць свята! Нягледзячы на ўсе намаганні расейцаў пазбавіць украінцаў радасці Калядаў і Новага года», — напісаў ён у Тэлеграме.

У гэтым годзе ялінка  штучная, вышынёй 12 метраў, упрыгожаная энергазберагальнымі гірляндамі, якія будуць свяціцца ад генератара.

А тым часам украінскія дзеці просяць ў Святога Мікалая сродкі супраць паветранай абароны…

Беларускае Радыё Рацыя