Яраслаў Грыгор’еў: Культура ў Беларусі мусіць быць мацней за дэмакратыю



Беларускае грамадства расісцкае і ксенафобнае? Праблему абмеркавалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі ў межах праекта «Дамова».

Разам з іншымі выказаўся грамадскі дзеяч з-пад Магілёва Яраслаў Грыгор’еў:

– Мы маем права не любіць кагосьці і не прымаць. Свабода, яна для ўсіх у тых межах, пакуль гэта не парушае заканадаўства. Беларусам можа быць нацыянальна кожны. Дзяржава стваралася, як сродак абароны народу. Адзіны з кампанентаў народнасці – гэта наша культура. Калі забраць у беларуса ўмоўна кажучы яго культуру, то чым ён будзе адрознівацца ад таго ж расейца? Умоўна кажучы, калі беларускае грамадства прагаласуе на дэмакратычных выбарах за тое, што нам трэба адмовіцца ад беларускасці, і напрыклад перайсці на бок Расеі ў вайне, то я не падтрымаю такое рашэнне грамадскасці. Нацыянальныя прыярытэты вышэй за дэмакратычны выбар людзей.

Па словах эксперта, падобна да сітуацыі з чачэнскімі ўцекачамі ў 2016-м годзе ў Берасці ці ў 2021-ым з-за дзеянняў па дастаўцы мігрантаў да мяжы з боку рэжыму, у грамадстве Беларусі назіраецца некаторы рост ксенафобскіх настрояў. Аднак у цэлым беларусы па-еўрапейску талерантны.

Фота аўтара

Беларускае Радыё Рацыя