Яшчэ адзін суд над „рэйкавым партызанам”, цяпер – у Лідзе
Суд Лідскага раёна разглядае крымінальную справу Дзмітрыя Мядзведскага, якога абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.

Судовы працэс вядзе суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня бягучага году, была прызначана суддзёй на 5 гадоў.
6 верасня з’явілася «пакаяльнае» відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама ён нібыта пісаў аб сваіх дзеяннях у план «Перамога». Па версіі сілавікоў, мужчына таксама заклікаў да страйку, пратэстаў, а таксама прапаноўваў ладзіць дыверсіі на чыгунцы.