Яшчэ двух супрацоўнікаў «Нафтана» засудзілі на «суткі»

Па інфармацыі праваабаронцаў, у канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. Сяргея затрымалі 26 жніўня, а Андрэя — 29 жніўня.
Суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла нафтанаўцаў паводле арт. 19.11 КаАП нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыла кожнаму па 15 сутак арышту.
Вядома, што Ціценка пасля 15 сутак быў перазатрыманы па новым пратаколе. Учора, 12 верасня, над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Балаболава зноў арыштавала мужчыну на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Вясна