Яшчэ шэсць чалавек прызналі палітвязнямі



Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Андрэй Паднябенны асуджаны на 15 гадоў за стварэнне і адміністраванне „экстрэмісцкага” тэлеграм-канала, падпал аўтамабіля супрацоўніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і прабітыя колы ў 39 тралейбусах

Дзмітрый Нешта асуджаны за тое, што кінуў тры „кактэйлі Молатава” ў аўтамабілі, якія належаць вайскоўцам адной з вайсковых частак. Анатоля Яскевіча асудзілі на 4,5 года за відэазвароты у Tik-Tok з выкарыстаннем навіны пра крушэнне вайсковага самалёта ў Баранавічах і гібелі двух лётчыкаў, а таксама за абразу Лукашэнкі ў відэаазваротах. Такі ж тэрмін атрымаў Аляксандр Францкевіч, якога прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў КК — у прыватнасці, пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і яго блізкіх, публічная абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады праз інтэрнэт, пагроза забойствам у дачыненні да суддзі ды іншыя. Андрэй Дзенісенка асуджаны на 4 гады зняволення за „распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы” і заклікі да санкцый. Іван Губчык асуджаны на 4,5 года за відэаролікі ў Tik-Tok з развагамі аб прычынах жорсткасці ўладаў, заклікамі да прадстаўнікоў улады задумацца пра будучыню, заклікамі да пратэстоўцаў не ўжываць празмерны гвалт, асабліва да шараговых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

На сёння ў Беларусі палітвязязнямі прызналі 1263 чалавек.

Фота: freepik.com