Яўген Атцецкі: Кніга пра Плошчу Перамен амаль цалкам раскуплена



Кніга пра Плошчу Перамен, якая дакументуе храналогію першых месяцаў барацьбы аднаго менскага двара пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, была раскуплена імгненна.

Фатограф і аўтар праекту Яўген Атцецкі, які пражывае ў Львове, адзначыў важнасць выдання для Беларусі і Украіны:

– Я быў жыхаром Плошчы Перамен. І таму быў моцна задзейнічаны ў гэтую гісторыю. Фіксаваў яе як фатограф. У выніку нарадзілася фотакніга. Але ўжо ў нас закончыўся тыраж. Гісторыя Плошчы Перамен невядомая нікому. Яна вельмі лакальная. У кагосьці можа ёсць ілюзія, што гэта гучная гісторыя. Але ўсё адно пра яе не ведае нічога. І ў гэтым плане вельмі цікава яе расказваць, паказваць. Людзі здзіўляюцца. На нашым сайце мы зрабілі чатыры мовы – беларуская, руская, ангельская і польская.

Па словах аўтара, замовы на атрыманне кнігі пра Плошчу Перамен паступілі з усяго свету, у тым ліку з поўдня Афрыкі, Японіі, Калумбіі і Бразіліі. Больш за ўсё замоваў з Польшчы і Амерыкі, у ліку чытачоў – ёсць Беларусь і Украіна, але сярод чытачоў няма жыхароў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя