Ён даследаваў родную мову
20 чэрвеня споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Міхаіла Аўласевіча (1938-2008).

Міхаіл Аўласевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1938 года ў вёсцы Прошкі Шаркаўшчынскага раёна. Закончыў Станіславоўскую сямігодку, Полацкі педагагічны тэхнікум, Магілёўскі педагагічны інстытут, дзе працаваў асістэнтам на кафедры. Пасля вайсковай службы закончыў аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Янкі Купалы, абараніў кандыдацкую дысертацыю па беларускай мове. Каля 30 гадоў аддаў працы ў Магілёўскім інстытуце. Тут працаваў на розных пасадах: выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам, кіраўніком інстытута.
Міхаіл Аўласевіч – заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдатнік асветы БССР і СССР. У 1996 годзе Беларуская акадэмія адукацыі выбрала прафесара Міхаіла Аўласевіча сваім членам-карэспандэнтам.
Навуковыя інтарэсы Міхаіла Аўласевіча былі звязаны найперш з сучаснай беларускай мовай (словаўтварэнне, сінтаксіс, методыка выкладання); лексікаграфіяй (руска-беларуская тэрміналогія); сацыяльнай лінгвістыкай.
Ім было апублікавана больш за 80 работ, у тым ліку манаграфія, тры навучальныя дапаможнікі, 60 артыкулаў, метадычныя рэкамендацыі.
У 1998 годзе выйшаў “Марфемны слоўнік беларускай мовы (для сярэдняй школы” (у сааўтарстве).
Беларускае Радыё Рацыя