Youtube-канал „Асцярожна, VIRUS” і сацсеткі, сайт «Царква» прызнаныя экстрэмісцкімі



Youtube-канал „Асцярожна, VIRUS” і сацсеткі, сайт «Царква»  – такія чарговыя медыя-пляцоўкі на Берасцейшчыне прызнаныя экстрэмісцкімі. Адпаведным чынам быў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў:

– Суд драгічынскага раёна прызнаў экстрэмісцкім ютуб-канал „Асцярожна, VIRUS”, які налічвае амаль што 14 тысяч падпісчыкаў. Інфармацыйная прадукцыя ў экстрэмісцкі спіс трапіла 15 снежня бягучага года згодна артыкула 314 грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суддзя Юлія Кукса. Ініцыятыва належыць пракурору Аляксандру Каменцу. Таксама ў якасці зацікаўленай асобы было пададзена Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

А днямі стала вядома, што сацсеткі і сайт «Царква» – гэта газета пра жыццё грэка-каталіцкай царквы, былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пастанова была вынесена згодна рашэння суда Ленінскага раёна горада Берасця. А менавіта экстрэмісцкімі прызнаныя суполка ў сацсетцы «Вконтакте» з назвай «Царква», суполка ў сацсетцы «Facebook» з назвай «Царква» і сайт газеты. Суддзя – Алена Кавальчук.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя