З 1-га верасня ў беларускіх школах замест адукацыі будзе прапаганда



З 1 верасня ў беларускіх школах замест адукацыі будзе прапаганда. Напрыклад, на першым уроку вучням 1-9 класаў раскажуць пра генацыд беларускага народа пад час вайны.

Для вучняў 10-11 класаў і першакурснікаў ліцэяў і каледжаў першы ўрок правядзе гісторык па адукацыі, у якога Скарына нарадзіўся ў Пецярбургу, Аляксандр Лукашэнка, кажа былы настаўнік гісторыі Яўген Дудкін:

– Што я магу чакаць ад такога „уроку”? Дзеці будуць сядзець смірна, слухаць, усміхацца гледзячы ці ўсміхаецца Лукашэнка. Ці будуць вынікі для саміх дзяцей? Хутчэй за ўсё нуль.

Наогул цяпер у беларускіх школах рэжым запланаваў выбіваць з юных галоў усю сапраўдную гісторыю Беларусі, каб не паўтарыўся 2020 год, а вучняў ператварыць у манкуртаў і кітайскіх балванчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя