З Акадэміі навук звальняюць тых, хто апынуўся на «сутках»



Яшчэ перад доўгімі лістападаўскімі выходнымі ў Прэзідыум Акадэміі навук выклікалі дырэктараў інстытутаў і сказалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй «аблавы» апынуўся на «сутках», — распавяла крыніца «Зеркала».

Сяргей Гаранін

Сярод звольненых, навуковец Сяргей Гаранін, які правёў дзесяць сутак на Акрэсціна.

Як паведамлялася раней, падчас «аблавы» ў Акадэміі навук, што адбылася ў канцы кастрычніка, былі дапытаныя больш за 40 чалавек.

— Наколькі мне вядома, размаўлялі з тымі, хто знаходзіўся ў чаце навукоўцаў супраць гвалту. Прымушалі паказваць тэлефоны, перапіскі, падпіскі, фатаграфіі, — распавёў відавочца.

Паводле яго звестак, забралі некалькі чалавек (хутчэй за ўсё, пяць), «у каго нешта не спадабалася ў тэлефоне». На «сутках» паводле арт.19. 1 КаАП тады апынуліся яшчэ мінімум двое навукоўцаў.

Адзін з іх — кандыдат фізіка-матэматычных навук з Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, другі — малодшы навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН.

nashaniva.com