З Беларусі эвакуіраваны былы палітвязень Аляксандр Кабанаў



З Беларусі эвакуіраваны прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, былы палітвязень Аляксандр Кабанаў.

Дзякуючы нашай службе эвакуацыі легендарны берасцейскі блогер зараз у бяспецы і нават яшчэ паспеў заспець 700-годдзе літоўскай сталіцы”, — паведаміў у сацсетках заснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.

Летась 17 снежня Кабанаў быў вызвалены пасля адбыцця 3 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і абразе прадстаўніка ўлады.

Кабанаў быў затрыманы 15 чэрвеня 2020 года ў сувязі з падзеямі 29 траўня ў Гародні, калі ў выніку правакацыі ўлады адправілі за краты прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Сяргея Ціханоўскага.

Крыніца: @pozirkonline