З дэмаграфіяй на Гомельшчыне сур’ёзная праблема
Агулам Белстат хавае дэмаграфічную статыстыку пачынаючы з 2020 года. Але ў адным з праўладных гомельскіх ТГ-каналаў з’явіліся лічбы нараджальнасці за мінулы год: нарадзілася 10 тысяч 462 дзіцяці.

Калі супаставіць гэтую лічбу са звесткамі за папярэднія 40 гадоў, высветліцца, што нараджальнасць скарацілася амаль у тры разы – піша Флагшток. Калі параўнаць з апошняй апублікаванай Белстатам лічбай за 2019 год, то за тры гады ў Гомельскай вобласці нараджальнасць упала амаль на чвэрць – 23,5%.