З эканамістаў у настаўнікі беларускай мовы — незвычайная гісторыя Наталлі Хазеевай
Мае ўласную методыку навучання, навучае дзяцей са ўсяго свету -ЗША, Канада, Польшча — гэта толькі некаторыя краіны, дзе цяпер мае сваіх вучняў Наталля Хазеева. Эканаміст па першай спецыяльнасці, яна вырашыла абраць шлях навучэння маленькіх беларусаў роднай мове і іншым прадметам.

„Гэта той жыццёвы шлях, які натхняе мяне і дае моц”, – распавяла Наталля.
Яна распавяла нашаму карэспандэнту якія праблемы мае беларуская адукацыя, і што беларусы маглі б узяць з адукацыйных сістэм замежжа, а чаго наадварот лепш не чапаць:
– Зараз наша адукацыя мякка кажучы ў заняпадзе. Ёсць яшчэ некаторыя моманты, на якія можна абаперціся і ўсё ж такі падтрымаць нашу адукацыю. Гэта методыкі, якія яшчэ засталіся, адукацыйныя факультатывы, якія яшчэ ёсць. Напрыклад, „Вытокі роднай мовы”, які трэба пашыраць. Там ёсць тэмы, якія выкладаюцца, а да гэтых тэм можна дапасаваць больш актуальную інфармацыю.
Па словах Наталлі, усё не так блага, у сістэме беларускай адукацыі яшчэ засталіся методыкі, якія спрыяюць развіццю якасці беларускай адукацыі ў будучыні.
Беларускае Радыё Рацыя