З Лукомскай ДРЭС масава звальняюць людзей
Намесніца дырэктара філіяла „Віцебскія энергетычныя сеткі” РУП „Віцебскэнерга” па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Вольга Гарбадзей, адкрыта паведаміла ў праграме „Віцебскі веснік”, што з работнікамі, якіх асудзілі да арыштаў або штрафаў за „распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” і за „несанкцыянаванае пікетаванне”, „працоўныя адносіны спыненыя”.

Ідэолаг заявіла, што „звальненне гэтай катэгорыі працаўнікоў істотнага ўплыву на працоўны працэс не мае”, бо, маўляў, на ДРЭС і без іх хапае кваліфікаваных кадраў для забеспячэння бесперабойнага вытворчага працэсу. Праўда, ніякіх лічбаў не прывяла.
Між тым, колькасць звольненых на прадпрыемстве, сцвярджае „Віцебская вясна”, ідзе ўжо на дзясяткі. Некаторым работнікам прапануюць напісаць заявы „па ўласным жаданні”, палохаючы кепскімі наступствамі ў выпадку нязгоды