З пачатку ліпеня ў лясах Беларусі згубілася 70 чалавек
За мінулыя выходныя ў лясах краіны заблукала 16 чалавек, пошукі аднаго нарыхтоўшка дзікаросаў працягваюцца з суботы ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласці. Пяці грамадзянам спатрэбілася шпіталізацыя.
-

Фота: PAP/ITAR-TASS.
У нядаўнім мінулым супрацоўнік пінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях распавёў, выкананне якіх правілаў дапаможа пазбегнуць трагедыі:
-Ідучы ў лес я б рэкамендаваў браць з сабой ваду і ежу, таму што сітуацыі могуць быць рознымі. І гэта можа вас выратаваць. Абавязкова мець з сабой сотавы тэлефон і каб ён меў поўную зарадку.
Усяго ж за ліпень і першы жнівеньскі тыдзень у лясах краіны згубілася 70 чалавек. У трох выпадках пакуль пошукі безвыніковыя. У Столінскім раёне больш за месяц шукаюць 75 гадовую пенсіянерку і некалькі дзён ратавальнікі спрабуюць знайсці двух пенсіянераў у Менскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя