З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч грамадзян Украіны
Сёлета ў Беларусь перабралася больш за 30 тысяч грамадзян Украіны, а ўсяго з пачатку вайны ў нашу краіну прыехала 105 068 украінцаў. Такія лічбы падае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
-

Фота: kyiv.comments.ua
Часцей за ўсё ўкраінцы дабіраліся ў Беларусь транзітам праз Польшчу. Такі маршрут з пачатку вайны выбралі 68 580 чалавек, праз Літву — 16 671, яшчэ каля 4 тысяч заехалі праз Латвію.
Летась грамадзяне Украіны яшчэ маглі трапіць у Беларусь праз агульную мяжу. Гэтым шляхам паспелі скарыстацца амаль 16 тысяч украінцаў. У Беларусі ўкраінцы рызыкуюць трапіць пад рэпрэсіі — перш за ўсё за асуджэнне расейскай агрэсіі.
З пачатку вайны з Украіны праз украінска-польскую мяжу выехалі 9 мільёна 900 тысяч чалавек. Большасць — каля 8 мільёнаў чалавек — пасля вярнулася дадому, ва Украіну. Частка засталася ў Польшчы, частка перабралася ў іншыя краіны Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя