З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў
Рэктар Юрый Раманоўскі падпісаў загады пра звальненне сямі чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

Раней паведамлялася, што звольнены дацэнты Віктар Чараўко і Сяргей Глазырын. Яны абодва адбылі «суткі» за «распаўсюд экстрэмізму». Таксама звольнены дацэнт Юрый Кежа (за данаты фондам).
Паводле слоў суразмоўцы, калі затрыманні і звальненні працягнуцца, «універсітэт можна будзе зачыняць»