З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова
З СІЗА выйшла журналістка Алена Талкачова. Пра гэта паведаміла яе калега Вольга Лойка.
Алена Талкачова правяла за кратамі 14 месяцаў. Яна была затрыманая 18 траўня 2021 года разам з іншымі фігурантамі „справы TUT.BY”. У СІЗА дагэтуль застаюцца гендырэктар „Тутбай Медыя” Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава.
Раней паведамлялася, што журналістку абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.