З-за Паўла Севярынца на царкоўныя службы ў калоніі пачалі прыходзіць міліцыянты



З-за Паўла Севярынца на царкоўныя службы ў шклоўскай калоніі пачалі прыходзіць міліцыянты.

Пра гэта распавёў адзін з былых вязняў калоніі на ўмовах ананімнасці.

„Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.

Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА яму забаранілі ўсім мець зносіны з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску”.

t.me/viasna96