За 17 каментароў абразлівага характару — два гады калоніі
Суд Цэнтральнага раёна Менска вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Па матэрыялах следства, абвінавачаны ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментароў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай на адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншых прадстаўнікоў улады, а таксама Лукашэнкі.
Суд прызначыў Юшкевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам у памеры 200 базавых велічынь (7,4 тыс. рублёў).