За данаты асудзілі не менш за 19 чалавек



За «фінансаванне экстрэмізму» ў Беларусі асудзілі не менш за 19 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 12 з іх атрымалі ад трох да шасці гадоў пазбаўлення волі. Вынікі па яшчэ сямі высвятляюцца. Не менш за дзесяць чалавек знаходзяцца за кратамі ў чаканні прысуду.

Таксама вядома, што справа аднаго палітвязня была спыненая за недаказанасцю віны, а сам мужчына вызвалены з-пад варты. З канца 2022 года беларусаў сталі актыўна выклікаць у КДБ наконт данатаў у фонды салідарнасці ў 2020 годзе.

Сілавікі ставяць людзям умову – пералічыць суму, якая ў некалькі разоў перавышае ахвяраванне, на спецыяльныя рахункі, інакш супраць іх будзе ўзбуджана крымінальная справа за „Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” або „Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя