За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць год калоніі, за надпісы супраць вайны — паўтара
За дапамогу батальёну Каліноўскага — пяць год калоніі, за „цынічныя” надпісы супраць вайны — паўтара.

Гомельскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе двух жыхароў Гомеля – Уладзіслава Яцэнкі і Кірыла Плакушчава.
Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля.
Паводле матэрыялаў следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, „Азове” і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ перавёў 21 еўра для батальёна Каліноўскага.
Таксама абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў у абласным цэнтры. Суд ацаніў шкоду ў 130 рублёў.