За каментары затрыманы супрацоўнік Гарадзенскага шклозавода
За каментары затрыманы супрацоўнік Гарадзенскага шклозавода. Паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

На „пакаяльным відэа” мужчына кажа, што быў затрыманы за абразлівыя каментары на адрас кіруючых асоб Беларусі. Таксама сілавікі абвінавацілі яго ў „русафобіі”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы — Аляксандр Піўчук.