За Карач заступіўся „Український Рух Пацифістів”



„Український Рух Пацифістів” занепакоены навінамі аб адмове Літоўскай Рэспублікі ў палітычным прытулку пацыфістцы Вользе Карач, арганізатару беларускага мірнага праваабарончага руху; просім перагледзець гэтае недальнабачнае рашэнне.  

„Цэнім намаганні спадарыні Карач, накіраваныя на дапамогу добрасумленным адмоўнікам ад вайсковай службы і прасоўванне кампаніі „Адмоваў вайны”, — такі ліст прыйшоў на рэдакцыйную пошту Еўрарадыё. Ён падпісана кіраўніком УРП Юрыем Шаляжэнкам.

„Український Рух Пацифістів” і „Наш дом” Вольгі Карач звязаныя праз International Peace Bureau.

Шаляжэнка і яго прыхільнікі вядомыя тым, што патрабуюць законнага права на адмову ад ваеннай службы, спынення вайны ва Украіне і ўвогуле ўсіх войнаў у свеце. Яны прапануюць спыніць расейскую агрэсію ва Украіне за кошт спынення агню і перамоваў. Пры гэтым яны ні слова не гавораць пра тое, што Расея павінна вывесці з Украіны свае войскі і вярнуць захопленыя землі.

Беларускае Радыё Рацыя