За месяц ГУБАЗіК прыйшоў да больш за 700 чалавек
За месяц у Беларусі супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да больш за 700 чалавек.

Намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч у эфіры тэлеканала „Беларусь 1” называе гэта „адпрацоўкай”.
Кожнага трэцяга (230 чалавек) з іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, 155 з іх — за „экстрэмізм”.
Бедункевіч падкрэслівае, што „зачыстка” праводзіцца па спісе, у які ўключаны беларусы, узятыя на ўлік „за радыкальныя погляды”.
У ГУБАЗіКу мяркуюць, што прэвентыўныя дзеянні не дазваляюць „патэнцыйным радыкалам” пераходзіць да актыўных дзеянняў.
Беларускае Радыё Рацыя