За намер далучыцца да батальёна Каліноўскага пачалі судзіць 20-гадовага мастака
У Менскім гарадскім судзе распачаўся суд над 20-гадовым палітзняволеным мастаком і сіратой Андрэем Раптуновічам. Яго судзяць за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч.1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо паўгады. Справу разглядае Сяргей Хрыпач.

Андрэй — мастак, які выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі ў Менску. Яго затрымалі 16 траўня — на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з ім, дзе ён кажа пра ўдзел у акцыях пратэсту і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і боце батальёна.
Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
Вясна