За пратэсты супраць Лукашэнкі і вайны асудзілі ўжо сама меней 534 беларусак
Сумная статыстыка да Міжнароднага Жаночага дня. За пратэсты супраць Лукашэнкі і вайны асудзілі ўжо сама меней 534 беларусак.

Паводле праваабаронцаў, з 2020 году ўлады з розных палітычных матываў пакаралі 165 жанчын пазбаўленнем волі, 304 — абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, 60 — з накіраваннем, арыштам — 4 жанчын, прымусовым лячэннем — 1.