За студзень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек



«Вясна» апублікавала несуцяшальныя дадзеныя студзеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі.

За студзень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек, з якіх 13 жанчын і 37 мужчын. Прысуджана больш чым 111 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. Па т.з. «пратэстных» крымінальных справах у снежні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,45% выпадкаў.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.