За здраду дзяржаве судзяць былога начальніка службы паветранай выведкі
Былога начальніка службы паветранай выведкі Валерыя Раманоўскага судзяць у Віцебску за здраду дзяржаве.

Пра мужчыну ў сюжэце на „Беларусь 1” паведамілі, што ён фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам Літвы дадзеныя пра будаўніцтва БелАЭС, піша „Медыязона”.