Зачыстка прыйшла ў Пінск?
Берасцейскай „Вясне” стала вядома пра затрыманні, якія ўчора адбыліся ў Пінску. Затрымана не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул „за распальванне варожасці”.
Нагадаем, 2 тыдні таму „зачысткі” праходзілі ў Іванаве і Драгічыне.