Загінуламу байцу батальёну “Тэрор” Міхасю Шавельскаму хочуць усталяваць помнік



Беларускаму парамедыку батальёну “Тэрор” з пазыўным “Юнгер”, які загінуў на вайне ва Украіне, плануюць усталяваць помнік, але неабходная фінансавая дапамога.

Нагадаем, Міхась „Юнгер” Шавельскі загінуў 10 кастрычніка падчас шчыльнага кантактнага бою у раёне вёсак Безыменнае і Шчаслівае. „Юнгер” выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна „Тэрор”, якая дзейнічала сумесна з выведнікамі 35 БМП ЗСУ. Пад агнём праціўніка баец прасоўваўся да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё Міхася Шавельскага абарваў аскепак танкавага снарада.

“Ваяр загінуў на месцы. Яму быў усяго 21 год”, – распавядае сузаснавальнік батальёна “Тэрор” Радзівон “Гена” Батулін:

 “Юнгер” – гэта вельмі шчыры чалавек, у якога няма “двайнога дна”. І з якім хочацца знаходзіцца побач, бо ты можаш давяраць яму як і самому сабе. “Юнгер” прымаў удзел амаль ва ўсіх значных аперацыях батальёну.

Далучыцца да ўсталявання помніка Міхасю “Юнгеру” Шавельскаму можна, калі пералічыць фінансы на картку яго нарачонай.


Приватбанк: 4149439022977759 – Хусанова Валерія

IBAN: UA113052990262056400934264118 – Khusanova Valeriia

ЕкоБанк: 5355086025740670 – Хусанова Валерія

Банк польский PKO: 19 1020 4128 0000 1102 0172 7361 – Alona Khusanova

PayPal: [email protected]

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя