Загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Са словаў паплечніка Лобава – Аляксандра Малчанава, які служыў з ім разам, Эдуард загінуў учора пад Вуглядарам, пра гэта паведаміла „Радыё Свабода”.
-

Фота: Белсат
«Ён з паплечнікам „паляваў“ на танкі з Джавэлінам. Потым уступіў у бліжні бой. Атрымаў асколачнае раненне. Неўзабаве памёр», — кажа Малчанаў.
Эдуард служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Гэта як мінімум ужо 19-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі з пачатку 2022 года.