Загінуў салдат са Слонімскай брыгады



Падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі загінуў салдат тэрміновай службы Слонімскай 11-й гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, вайсковец атрымаў агнястрэльнае раненне, ад якога хутка памёр.

У брыгадзе праводзіцца праверка для высвятлення ўсіх абставін гэтага здарэння.

Беларускае Радыё Рацыя