Загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік



Алег Панамароў загінуў 7 ліпеня, але пра ягоную смерць стала вядома толькі зараз. Мужчына прыехаў ваяваць ва Украіну яшчэ ў 2014 годзе.

 Загінуў Алег пасля прамога пападання снарада ў акоп, дзе ён знаходзіўся. Гэта адбылося ля вёскі Паўлаўка Данецкай вобласці.

Пахавалі яго ў горадзе Ужгарадзе, на самым захадзе Украіны, у Закарпацці. Пахавалі Алега Панамарова пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Беларускаму добраахвотніку было 30 гадоў. Гэта васямнаццатая вядомая смерць беларусаў, якія бароняць Украіну ад расейскай агрэсіі.