На вайне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік



Ва Украіне на фронце загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік – 21-гадовы студэнт-багаслоў Міхаіл Шавельскі.  

Ён вучыўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Калі пачалася вайна, ён паехаў ва Украіну добраахвотнікам. Да падзеяў 2020 года Міхаіл Шавельскі тры гады вучыўся на псіхолага ў Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, аднак яго адлічылі «за палітыку», і ён пачаў навучанне ў Польшчы.

«Міхаіл быў выдатным, чулым, сціплым маладым чалавекам, дапытлівым, амбіцыйным, мэтанакіраваным і з пачуццём гумару», – піша пра яго сайт Евангелічна-Аўгсбургскай царквы. Паводле крыніцы «Радыё Свабода», хлопец быў забіты, калі поўз па полі бою, каб дапамагчы параненаму.

5 кастрычніка на Варшаўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская сказала, што на вайне ва Украіне загінулі 15 беларускіх добраахвотнікаў. 

Паводле Радыё Свабода і Белсат