Захаванне памяці продкаў



Захаванне памяці продкаў. У Пінску група аматараў мінуўшчыны працягвае традыцыю штогадовых акцый па добраўпарадкаванні старажытных гарадскіх могілак. Першыя пахаванні з’явіліся больш за дзвесце гадоў таму. Між іншых адвечны спачын тут знайшлі знакавыя постаці не толькі для Піншчыны, удзельнікі вызваленчага паўстання 1863 года, жаўнеры войскаў розных дзяржаў.

Фота: be.wikipedia.org

Як адзначае краязнаўца, “пінскі некропаль” шмат пацярпеў за савецкім часам:

– На жаль, у пасляваенны час могілкі былі разрабаваныя, а праваслаўная частка часткова была знішчана, калі былі вызначаныя як камунальныя могілкі. Сапраўды, не захаваліся культавыя збудаванні: касцёл і царква, і  капліца. А ўвогуле яны маюць унікальнае значэнне як некропаля. Некалькі пакаленняў гараджан пахаваныя на гэтых могілках, вельмі шмат значных людзей.

Суразмоўца дадае, што да Другой сусветнай вайны толькі на каталіцкай частцы могілак было каля пяці тысяч пахаванняў, а цяпер прыблізна з паўтысячы. Таксама ў 1960-х гадах знішчылі невялікую царкву і касцёл, на гарнізоннай частцы разабралі капліцу.

Беларускае Радыё Рацыя