Затрымалі дырэктарку турагенцтва «Віяполь» Галіну Патаеву



У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра затрыманне кіраўніцы турыстычнага агенцтва «Віяполь» і выкладчыцы кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ Галіны Патаевай.

Фота з Facebook

Жанчыне інкрымінуюць удзел у пратэстах 2020 года. Яна, па словах сілавікоў, «актыўна падтрымлівала ўдзельнікаў масавых беспарадкаў» і «займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў яе на старонках у сацыяльных сетках нібыта былі лагатыпы незалежных СМІ і нацыянальная сімволіка.

Кампанія «Віяполь» ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.