Затрымалі інжынера «Мінскэнерга», на «Віцебскэнерга» – ператрус і затрыманне
Вядучага інжынера з «Мінскэнерга» абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш чым 500 службовых асоб тэлеграм-каналам.
Яму выставілі абвінавачанне па арт. (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).
Акрамя таго, у «Віцебскэнерга» таксама прыходзілі сілавікі з ператрусам да начальніцы аддзела бухгалтарскага ўліку і эканамічнага планавання. Адразу яе забралі ў КДБ, а потым арыштавалі на 15 сутак і змясцілі ў ІЧУ.
