Затрымалі музыку, які напісаў песню «Стоп таракан»



Сілавікі затрымалі гітарыста, які, паводле яго слоў, напісаў песню «Стоп таракан». „Пакаяльнае” відэа з ім з’явілася ў тэлеграм-канале, які звязаны з сілавікамі.

Мужчына кажа, што адправіў песню ў «дэструктыўныя каналы», але ёй не зацікавіліся, пасля чаго ён апублікаваў яе на сваім ютуб-канале, а таксама пісаў каментары ў Telegram наконт дзейнай улады.

Верагодна, гаворка ідзе пра гітарыста Руслана Хлебародава, паведамляе reform.by.