Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»
Мужчыну закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах, паведамляе nashaniva.com.

Анатолю Вайцяховічу 55 гадоў. Ён вучыўся ў Менскім радыётэхнічным тэхнікуме, а пасля пайшоў на працу ў раённы вузел электрасувязі ў Баранавічах.
У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.