Жана Жалевіч на волі! (абноўлена)



Пра гэта журналістка паведаміла сама на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.  Жана Жалевіч супрацоўнічае з выданнем «Витебский курьер» і пераважна піша пра культурніцкія падзеі ў горадзе.

Як мы раней паведамлялі, сёння журналістку праз тэлефон выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС.  Як піша «Віцебская Вясна», падчас кароткай тэлефоннай размовы супрацоўнік міліцыі паведаміў журналістцы, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы «са сцягам» і «з надпісамі».

***

Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС.

На пытанне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт адказаў: «Вазьміце на ўсялякі выпадак».

Як піша «Віцебская Вясна», падчас кароткай тэлефоннай размовы супрацоўнік міліцыі паведаміў журналістцы, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы «са сцягам» і «з надпісамі».

Праз 3 гадзіны знаходжання ў РАУС Жалевіч не выйшла з будынка, яе тэлефон не адказвае.

У апошнія гады Жалевіч супрацоўнічае з выданнем «Витебский курьер», у асноўным піша пра падзеі культуры ў Віцебску. Таксама яна вядомая ў Віцебску зоаабаронца.