Затрымалі юрыстку ААТ «Нафтан» Вераніку Бахмутаву
Тэлеграм-канал @naftanFREE паведамляе, што Вераніку Бахмутаву затрымалі на мінулым тыдні наўпрост на працоўным месцы — надзелі кайданкі і павезлі на допыт.

Прычынай затрымання магло паслужыць фота профіля ў Facebook, на якім прысутнічае лагатып TUT.ВY.
Верагодна, 4 красавіка адбудзецца суд.
Вераніка Бахмутава адказвала за сацыяльныя аб’екты і ўчасткі па абслугоўванні, на прадпрыемстве зарэкамендавала сябе як пісьменны юрыст і была ўзнагароджана ганаровай граматай „Нафтана”.
Як мінімум яшчэ два юрысконсульты прадпрыемства знаходзяцца ў СІЗА КДБ — гэта Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Ім прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса — «здрада дзяржаве».