Затрымана дачка вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта
Затрымана дачка вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта. Відэа з яе ўдзелам апублікавана ў праўладным тэлеграм-канале.

Ганна Лівянт была затрымана разам з мужам Мікітам Драздом пасля вяртання з Польшчы. Ім прад’яўлены прэтэнзіі ў перакрыцці дарог у 2020 годзе. З роліка вынікае, што пара вярнулася ў Беларусь 10 снежня. У ім Ганна Лівянт таксама кажа, што была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і дасылала ім інфармацыю. Аб затрыманні самога Яўгена Лівянта стала вядома ў канцы снежня.