Затрымана Наталля Жлоба – выкладчыца дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Стала вядома аб арышце старэйшай выкладчыцы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Жлобы. Паводле “Нашай Нівы”, затрыманне адбылося яшчэ ў канцы сакавіка, і з таго часу Наталля знаходзіцца ў СІЗА.

Падстава і артыкул пакуль невядомы, але гаворка пра палітычную справу.
Паведамляецца, што Наталля Жлоба працавала на кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы (ФАМ).